Кіеў мае намер у аднабаковым парадку стварыць 10-кіламетровую буферную зону ўздоўж расійска-ўкраінскай мяжы.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Валерый Чалы.

«Сёння мы гаворым пра мяжу, пра тое, што павінна быць створаная 10-кіламетровая буферная зона. Украіна ўжо зрабіла пэўныя крокі для забеспячэння дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы ў аднабаковым парадку», — адзначыў Чалы.

Паводле яго слоў, гэта дазволіць кантраляваць перасячэнне мяжы.

«Ясна, што адна з прычын дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне — гэта нелегальнае перасячэнне наркотыкаў, наймітаў, сродкаў і нават тэхнікі праз мяжу Украіны і Расіі», — падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?