Photo by: Romualdas Stankevičius

Photo by: Romualdas Stankevičius

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 23 чэрвеня на відэабрыфінгу. 

«А пакуль неабходна пераадолець псіхалагічны халаднавата-дажджавы рубеж.

У мінулыя выхадныя ўмовы надвор'я Беларусі зноў знаходзіліся пад уплывам халаднаватых вільготных паветраных мас, што паступалі са Скандынаўскага паўвострава і акваторыі Балтыйскага мора. Тэмпературны фон на 3—6°С аказаўся халаднейшым за звычайны і больш адпавядаў першым чыслам мая. Такое паніжэнне тэмпературы ў чэрвені не рэдкасць для Беларусі», — адзначыў сіноптык. 

У аўторак па-ранейшаму вільготнае халаднаватае паветра з паўночнага захаду кантынента будзе фарміраваць халаднаватае дажджлівае надвор'е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 4—10°С, днём плюс 13—18°С, па поўдні да плюс 20°С. 

Халаднавата будзе і ў сераду.

Тэмпература паветра ноччу плюс 3—10°С, днём плюс 12—18°С, па поўдні да плюс 20°С. Пераважна па паўночнай палове кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

У чацвер днём да паўночна-заходніх межаў падыдзе чарговы франтальны раздзел і зноў на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—9°С, днём плюс 14—21°С. 

У пятніцу пры ўмераным паўночным ветры захаваецца халаднаватае надвор'е.

Тэмпература ноччу плюс 5—12°С, днём плюс 14—21°С. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па паўднёвым усходзе месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. 

Паводле слоў Рабава, «на наступныя выхадныя чакаецца некаторае паляпшэнне надвор'я: паўночны вецер зменіцца паўднёва-заходнім, і з Цэнтральнай Еўропы стане паступаць больш цёплае паветра».

Таму ў суботу ў разгар дня плюс 18—24°С, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей паветра прагрэецца да плюс 26°С. 

У нядзелю днём яшчэ на пару градусаў стане цяплей.

Тэмпература ноччу ў асноўным плюс 6—12°С. «У многіх раёнах дажджы спыняцца, толькі месцамі пад акампанемент навальніц чакаюцца кароткія летнія дажджы. Ноччу і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў могуць згушчацца непрацяглыя туманы», — сказаў сіноптык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?