Карта прагнозу на 1 ліпеня на 15:00, паведамляе твітар Белгідрамета.
1 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу ў заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца дажджы. Ноччу і раніцай па Брэсцкай, Гродзенскай, захадзе Мінскай і Віцебскай абласцей, днём месцамі па краіне пройдуць моцныя дажджы, прагрымяць навальніцы.
Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с, парывы могуць дасягаць 14 м/с. Днём па ўсходзе месцамі вецер можа быць да 15—20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12—18 градусаў,
у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца ад 17 да 23 градусаў цяпла, па ўсходзе — да 24—29 градусаў.