Жонка прэзідэнта Украіны Марына Парашэнка паказала эксклюзіўныя кадры з сямейнага архіва.

Частка фатаграфій зробленая ў маёнтку ў вёсцы Козін пад Кіевам. Частка — год таму ў час гала-канцэрта культурнага цэнтра «Кияночка».

Як вядома, старэйшы сын прэзідэнта, 29-гадовы Аляксей скончыў Кіеўскі інстытут міжнародных адносін і Лонданскую школу эканомікі. Зараз ён — дэпутат Вінніцкага аблсавета.

Сыны Парашэнкі — малодшы Міхаіл і старэйшы Аляксей.

Сыны Парашэнкі — малодшы Міхаіл і старэйшы Аляксей.

Трое малодшых дзяцей — 14-гадовыя двайняткі Яўгенія і Аляксандра і 13-гадовы Міхаіл — жывуць з бацькамі ў Козіне.

Аляксандра Парашэнка.

Аляксандра Парашэнка.

Вучацца яны ў прэстыжным сталічным ліцэі і ўсе трое займаюцца музыкай і танцамі. Так, Аляксандра займаецца балетам, а Яўгенія з Міхаілам — сучаснай харэаграфіяй.

Марына Парашэнка з дзецьмі. 

Марына Парашэнка з дзецьмі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?