Тактыка ўкраінскіх сілавікоў выключае масіраваныя авіяўдары па населеных пунктах.

Пра гэта заявіў спікер Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

«Праца з паветра і цяжкай артылерыяй вядзецца толькі па калонах, якія рухаюцца па гарадах або перамяшчаюцца паміж населенымі пунктамі», — адзначыў Лысенка.

Паводле яго слоў, выбіваць тэрарыстаў з гарадоў будуць спецназаўцы.

«У самых населеных пунктах — гэта вельмі адказная і, я б сказаў, ювелірная праца для нашых спецназаўцаў», — адзначыў ён.

Таксама Лысенка запэўніў, што ўкраінскія вайскоўцы зробяць усё, каб мірныя жыхары не пацярпелі.

«Яны іх вызваляць з палону, яны вызваляць гарады ад тэрарыстаў і бандфармаванняў, але гэта ўсё будзе рабіцца такім чынам, каб не нанесці нейкіх страт мірнаму насельніцтву», — адзначыў Лысенка.

Паводле яго слоў, разрозненыя групы і невялікія калоны баевікоў, якія паспелі выйсці з зоны актыўных баявых дзеянняў, увайшлі ў Донецк і працягваюць умацоўвацца ў Луганску.

Як вядома, раней камандуючы Нацыянальнай гвардыяй Сцяпан Палтарак заявіў, што па населеных пунктах наносіць авіяцыйны ўдар войска не будзе.

Паводле яго слоў, цяпер галоўная задача Нацгвардыі — «вызваліць увесь Данбас, Луганскую вобласць, ад людзей, якія не хочуць жыць у міры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?