Украінскія войскі вызвалілі ад баевікоў яшчэ два населеныя пункты.
Пра гэта прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку далажыў міністр абароны Валерый Гелетэй.
Паводле яго інфармацыі, над Арцёмаўскам і і Дружкоўкай узняты дзяржаўны сцяг Украіны.
Таксама сіламі Нацгвардыі без страт узятае сяло Закотнае Красналіманскага раёна.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт Украінскай праўды з месца падзей.