Наконт Данецка і Луганска будзе праведзена поўная блакада і адпаведныя захады, у выніку якіх тэрарысты будуць вымушаныя скласці зброю.
Пра гэта ў эфіры «Падрабязнасцяў тыдня» заявіў намеснік сакратара РНБА, экс в.а. кіраўніка Мінабароны Міхаіл Коваль.
Адказваючы на пытанне, наколькі рэальны штурм Данецка і Луганска, куды сцягнулі свае сілы і ўмацоўваюць пазіцыі тэрарысты з ДНР, Коваль заявіў:
«Вызваленне гарадоў прадугледжвае стратэгічны план Парашэнкі».
«У плане паказана, хто і як вызваляе гарады — Нацгвардыя, Узброеныя сілы, а ў прыгранічных рэгіёнах — і Дзяржпагранслужба. Услед за нашымі часткамі ідуць міліцыя і цывільны персанал, якія будуць на сябе адказнасць за вызваленне рэгіёну», — адзначыў ён.
0
0
0
0
0
0