Па словах блізкай да «Нафтагазу Украіны» крыніцы выдання «Ізвестія», цана на рэверсавы закуп газу Украінай са Славаччыны праз газаправод Ваяны-Ужгарад, можа скласці $ 340-350 за тысячу кубаметраў, у залежнасці ад аб'ёму паставак паліва.

Прычым 20 даляраў у гэтай цане — гэта нацэнка прадаўца і выдаткі на транзіт гэтага газу.

Гэта прыкладна на $ 35—45 ніжэй за «кампрамісную» цану «Газпрома», якая прапаноўвалася ў момант трохбаковых перамоваў з удзелам ЕС, Расіі і Украіны.

Пастаўкі пачнуцца не раней за верасень. Украінцы тэрмінова дабудоўваюць неабходныя для гэтага ўчасткі трубы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?