МЗС Беларусі чакае ад украінскага боку апавяшчэння аб затрыманні беларуса. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, украінскі бок пакуль афіцыйна не паведаміў МЗС Беларусі аб тым, што грамадзянін Беларусі затрыманы. «Аднак беларускі бок зыходзіць з таго, што ўпаўнаважаныя органы Украіны ў самы бліжэйшы час паведамяць беларускай дыпламатычнай місіі аб факце затрымання ў гэтай краіне беларускага грамадзяніна і выстаўленні яму абвінавачванняў. Пасля гэтага будзе запытаны консульскі доступ да затрыманага», — сказаў Дзмітрый Мірончык. Ён таксама дадаў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, якую цяпер правяраюць пасольства Беларусі ва Украіне і Генеральнае консульства Беларусі ў Адэсе, грамадзянін Беларусі, які знаходзіўся ў Адэсе на адпачынку, быў затрыманы украінскімі праваахоўнымі органамі яшчэ 3 ліпеня.

Згодна з інфармацыяй, распаўсюджанай службай бяспекі Украіны ў СМІ, беларус быў затрыманы па падазрэнні ў фінансаванні каардынатараў і падрыхтоўцы масавых акцый пратэсту супраць украінскай улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?