«У міліцыю ад дактароў паступіла паведамленне, што ў шпіталь з раненнямі ад траўматычнай зброі, дастаўлены 4 чалавекі. Пасля аказання пацярпелым дапамогі, яны самастойна пакінулі шпіталь, — паведамілі ў ГУ МУС Кіева.

Цяпер акалічнасці стральбы правяраюцца. Бо афіцыйна аб раненні ў міліцыю ад пацярпелых не паступала ніводнага паведамлення.

У Цэнтральнай радзе сотняў Майдана заявілі, што стральба, якая адбылася сёння ноччу на Майдане Незалежнасці, была правакацыяй.

«Нападнікі закрывалі твары балаклавамі. Па трывозе паднятыя сотні адагналі нападнікаў», — гаворыцца ў паведамленні ЦРСМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?