Былы паўабаронца сімферопальскай «Таўрыі» Максім Калінічэнка адрэагаваў на каментары ў Instagram'е.

Прычынай незадаволенасці падпісчыкаў стаў надпіс «Слава Украіне», якім было падпісанае фота.

«Адпісвайцеся ад мяне, хто хоча! І калі хтосьці тут загаворыць пра палітыку — адразу ў топку! І калі хтосьці мне скажа дрэнна пра ўкраінцаў, якія ваююць за сваю краіну, ці пра рускіх, якія дрэнна выказваюцца пра Украіну … І украінцаў, якія гэтак жа пра нармальных рускіх выказваюцца, таксама туды ж.

Я застаўся такім, якім быў! Я быў хахлом, ім і буду! А ўсім «астатнім» — у іншыя раздзелы.

Калі вы думаеце, што я настолькі прымітыўны, каб спрачацца з усімі Богам пакрыўджанымі і стомленымі ад сонца, проста адпісвайцеся, не напружвайцеся», — напісаў Калінічэнка ў Instagram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0