Кембрыджскі універсітэт выдаў поўную падборку дакументаў, вывезеных экс-архіварыусам КДБ Васілём Мітрохіным з Расіі ў 1992 годзе.

Брытанскія і амерыканскія спецслужбы лічаць архіў Мітрохіна самай каштоўнай крыніцай інфармацыі аб дзейнасці сакрэтнай службы СССР.

Дакументы, якія супрацоўнік архіўнага аддзела Першага галоўнага ўпраўлення КДБ старанна капіяваў на працягу 12 гадоў, былі схаваныя ў малочных бідонах на яго лецішчы.

Сярод іншага, у матэрыялах Мітрохіна ўтрымліваліся савецкія ваенныя планы, інфармацыя аб арсеналах і звесткі, якія дазволілі выкрыць амерыканскага падвойнага агента Роберта Ліпкі і брытанскай шпіёнкі Меліты Норвуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?