У Інтэрнэце пачало вяшчанне Радыё Lyapis Crew — музычная інтэрнэт-радыёстанцыя для прыхільнікаў, сяброў і аднадумцаў гурту «Ляпіс Трубяцкі».

У эфіры Радыё Lyapis Crew 24 гадзіны ў суткі гучаць галоўныя хіты галоўнай беларускай каманды, каверы на «ляпісаўскія» песні да новага праекта «Lyapis Crew: ТРУбьют» і самыя гарачыя рок-, ска-і рэгі-баевікі з усяго свету, узятыя з плэйлістоў удзельнікаў гурту. Чытаюцца таксама вершы Сяргея Міхалка, якія сталі неад'емнай часткай канцэртаў «Ляпісаў».

«Мне здаецца, што ў нас атрымалася сучаснае і нясумнае радыё, — кажа прэс-аташэ «Ляпісаў» ў Расіі Аляксандр Бергер. — Я думаю, што яно будзе цікава не толькі фанам гурту і — ужо не ведаю, на жаль ці на шчасце — сапраўды яе перажыве».

Радыё Lyapis Crew можна слухаць на афіцыйным сайце гурта «Ляпіс Трубяцкі» па адрасе: radio.lyapis.com, на старонцы гурту «ВКонтакте», на сайце Planeta.ru, а таксама ў дадатку TuneIn.

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» распадзецца 1 верасня 2014 г. Развітальны тур будзе складацца ўсяго з чатырох выступаў: у Маскве (22 жніўня), Вільні (23.08), Кіеве (26.08) і Санкт-Пецярбургу (27.08). На выступ у сталіцы Літвы беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру