Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці, дзе наведае сыраробны завод. 

З 2005 года Бялыніцкі сыраробны завод з'яўляецца вытворчым сыраробным участкам ААТ «Бабуліна крынка». У 2006 годзе рэалізаваны інвестпраект з устаноўкай лініі вытворчасці сыроў магутнасцю 20 т сыру ў суткі. Практычна ўвесь аб'ём вырабляемага сыру пастаўляецца на экспарт. 

Плануецца, што Лукашэнку паведамяць аб вытворча-эканамічным стане і перспектывах развіцця холдынга «Бабуліна крынка», кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з працэсам вытворчасці цвёрдых сыроў па сучасных тэхналогіях. 

У час рабочай паездкі размова таксама пойдзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці ў цэлым, выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы па павелічэнні вытворчасці малочнай і мясной прадукцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру