У Луганску сілы антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) нанеслі авіяўдар па пазіцыях баевікоў з «ЛНР» ля мясцовага аэрапорта.
Такую інфармацыю ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» 7 ліпеня агучыў прэс-сакратар АТА Аляксей Дзмітрашкоўскі.
Дмітрашкоўскі пацвердзіў інфармацыю аб тым, што баевікі выкарыстоўваюць сімволіку узброеных сіл, ваенных дэсантнікаў, сцягі і тым падманваюць мірнае насельніцтва.
Байцы сіл АТА на Усходзе цяпер дзейнічаюць па плане, распрацаваным Генеральным штабам Украіны.





