На восемдзесят сёмым годзе жыцця пайшоў з жыцця былы прэзідэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ.

AFP

AFP

Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Эхо Москвы» са спасылкай на крыніцу ў сям'і палітыка.

Шэварднадзэ быў старшынёй парламента Грузіі ў 1992—1995 гг., прэзідэнтам Грузіі ў 1995—2003 гг., быў зрынуты рэвалюцыяй ружаў.

У 1970-я Шэварднадзэ быў кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў Грузінскай ССР, з 1972 года – першы сакратар ЦК КП Грузіі, у 1985—1990 гг. — міністр замежных спраў СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?