Матч паміж Германіяй і Алжырам на ЧС па футболе, AFP
Расійскі праваслаўны святар Аляксандр Шумскі лічыць, што Чэмпіянат свету ў Бразіліі адлюстроўвае жудасны маральны стан чалавецтва. Таксама ён адзначыў, што рады таму, што зборная Расіі пакінула турнір.
Служыцель царквы упэўнены, што футбалісты не павінны гуляць у ружовых, блакітных, жоўтых і зялёных буцах. Паводле яго меркавання,
у сапраўдных мужчын колер абутку павінен быць толькі чорным.
«Надзець мужчыну ружовыя ці блакітныя буцы — гэта ўсё роўна што надзець жаночыя майткі або бюстгальтар», — заявіў Шумскі. Таксама святар раскрытыкаваў «неймаверныя» прычоскі некаторых гульцоў.
«Ліберастычныя ідэолагі глабалізму відавочна хочуць супрацьпаставіць футбол хрысціянству.
Я ў гэтым упэўнены. Таму і радуюся, што расійскія футбалісты праваліліся і, з ласкі Божай,
не ўдзельнічаюць больш у гэтым гомасэксуальным ганьбішчы, ды да таго ж яшчэ і ў пост», — напісаў святар у сваёй калонцы на сайце «Руская народная лінія».