Галоўным следчым упраўленнем СК завершана расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім забойстве 13-гадовага хлопчыка ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) у сакавіку гэтага года.
Як паведамілі ў Следчым камітэце, абвінавачванымі па крымінальнай справе прызнаныя два жыхары Бабруйска 1998 года нараджэння.
У Бабруйску ў Бярэзіне 3 сакавіка мясцовы жыхар знайшоў цела дзіцяці са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі.
Следства ўстанавіла, што абвінавачваныя, будучы ў стане алкагольнага ап`янення, выказваючы пагрозы забойствам у адрас пацярпелага, прымяняючы насілле, утрымлівалі яго ў якасці закладніка. Затым на тэрыторыі гарадскога пляжа забілі дзіця з асаблівай жорсткасцю.
Падчас расследавання па крымінальнай справе праведзена некалькі соцень следчых дзеянняў з мэтай устанаўлення усіх акалічнасцяў таго, што здарылася. Супрацоўнікамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз было праведзена каля трох дзясяткаў экспертных даследаванняў.
Следчымі былі адкрыты і іншыя факты ўчынення абвінавачванымі злачынстваў у Бабруйску.
Дзеянні абвінавачваных кваліфікаваныя па пп. 2, 4, 6, 12 і 15 ч. 2 арт. 139 КК (забойства заведама малалетняга, звязанае з вымаганнем і захопам закладніка, з асаблівай жорсткасцю, учыненае групай асоб), ч. 2 арт. 291 КК (захоп заложніка), ч. 2 арт. 207 КК (разбой), чч. 2 і 3 арт. 208 КК (вымаганне).
Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачваных застаецца ранейшай — узяцце пад варту. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.





