Гомельскае абласное ўпраўленне МНС працуе над стварэннем экспазіцыі музея «Чарнобыль».
Экспанаты прадастаўляюцца ветэранамі і ліквідатарамі наступстваў аварыі, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні. Пры гэтым зазначылі, што да гэтага часу дайшла невялікая колькасць рэчаў і прадметаў, што сведчаць аб маштабах трагедыі.
У сувязі з гэтым Гомельскае абласное ўпраўленне МНС заклікала грамадзян узяць удзел у фарміраванні экспазіцыі. Ім прапаноўваюць падзяліцца «цікавай інфармацыяй аб населеных пунктах, што пацярпелі ў выніку аварыі, або ўнікальнымі прадметамі, звязанымі з чарнобыльскай трагедыяй», пазваніўшы ў Цэнтр прапаганды і навучання пры Гомельскім абласным упраўленні МНС па тэлефоне 47-54-71.





