У Полацку здзейснены разбойны напад на краму.

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.

Зламыснік зайшоў у адну з крамаў на вуліцы Дзяржынскага перад яе закрыццём, узяў прадукты і, паклаўшы іх у пакет, сабраўся сыходзіць.

У адказ на патрабаванне прадаўца аплаціць тавар мужчына выхапіў прадмет, падобны на пісталет, і стаў патрабаваць яшчэ і гарэлку.

Убачыўшы перад сабой узброенага злачынцу, прадавец выскачыла з крамы, хутка зачыніўшы дзверы на ключ.

Крыкі аб дапамозе пачулі супрацоўнікі полацкага аддзела дэпартамента аховы, што праязджалі міма.

Злачынцу затрымалі. Высветлілася, што прадаўцу пнеўматычным пісталетам пагражаў мужчына, раней судзімы за рабаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?