У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У буйных гарадах з колькасцю насельніцтва 100 тыс. і больш засяроджана каля 70% усіх гараджан. Гэта сталіца краіны Мінск, усе абласныя цэнтры, а таксама Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Орша, Мазыр, Салігорск, Наваполацк.

На пачатак 2014 года ў Мінску налічвалася 1 млн. 922 тыс. жыхароў, у Гомелі — 512 тыс., у Магілёве — 371 тыс., у Віцебску — 363 тыс., у Гродне — 357 тыс., у Брэсце — 331 тыс., у Бабруйску — 218 тыс., у Баранавічах — 177 тыс., у Барысаве — 145 тыс., у Пінску — 136 тыс., у Оршы — 117 тыс., у Мазыры - 112 тыс., у Салігорску — 105 тыс., у Наваполацку — 102 тыс. чалавек.

Як адзначылі ў Белстаце, агульнасусветная тэндэнцыя ўрбанізацыі характэрная і для сучаснай Беларусі. На пачатак гэтага года колькасць гараджан склала 7 млн 275 тыс. чалавек. Такім чынам, тры чвэрці насельніцтва Беларусі - гараджане. Найбольшая павелічэнне колькасці жыхароў адзначана ў Мінску.

На пачатак 2014 года ў Беларусі налічвалася 9 млн 468 тыс. чалавек, колькасць насельніцтва павялічылася ўпершыню за апошнія 20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?