Малады навуковец папрасіў прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева стаць хросным бацькам яго дзіцяці. 

ria.ru

ria.ru

Як паведамляе ІТАР-ТАСС, такая прапанова прагучала ў час уручэння кіраўніком кабінета міністраў прэмій ўрада маладым вучоным за 2013 год у галіне навукі і тэхнікі.

Супрацоўнік МДУ імя Ламаносава, атрымаўшы прэмію, распавёў Мядзведзеву, што нядаўна ў яго нарадзілася дачка. «Не хочаце быць нашым хросным бацькам?» — спытаў вучоны, дадаўшы, што гэта просьба яго жонкі.

Прэм'ер устрымаўся ад адказу, але ў заключным слове павіншаваў лаўрэата і яго жонку з нараджэннем дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?