Пытанне пераходу на зімовы час у Беларусі разглядаць пакуль не плануецца, паведамілі ў Дзяржстандарце, каментуючы ўхвалены Расіяй законапраект, які вяртае зімовы час. Расія перавядзе стрэлкі 26 кастрычніка 2014 года.

Рашэнне аб змяненні парадку вылічэння часу ў Беларусі прымаецца ўрадам. «Для выпрацоўкі ўзгодненых пазіцый і рэкамендацый функцыянуе міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэння параметраў вярчэння Зямлі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі розных зацікаўленых органаў дзяржкіравання і ўстаноў (Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, Мінэнерга, Нацыянальнай акадэміі навук і інш.).

Такім чынам, у рэспубліцы ёсць механізмы, якія даюць магчымасць, у выпадку неабходнасці, калегіяльна выпрацоўваць і прымаць абгрунтаваныя і ўзважаныя рашэнні па гэтым пытанні з улікам эканамічных і сацыяльных аспектаў», - растлумачылі ў Дзяржстандарце.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе.

Гэта рашэнне было прынята пастановай Савета Міністраў ад 15 верасня 2011 года нумар 1229 з мэтай забеспячэння на тэрыторыі рэспублікі ўзгодненага з дзяржавамі - удзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу сутак, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва рэспублікі. З 2011 года адмяніла сезонны перавод стрэлак і Расія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру