Пра тое, што зорная пара ў чарговы раз з'явіцца разам на шырокіх экранах, стала вядома ў маі. Сцэнар да фільма напісала сама Анджэліна Джолі. Па некаторых дадзеных, у аснове стужкі будзе рамантычная гісторыя, а фільм будзе насіць незалежны і эксперыментальны характар.
У першы раз Анджаліна і Брэд сумесна працавалі дзевяць гадоў таму падчас здымак фільма «Містэр і місіс Сміт», які выйшаў на экраны ў 2005 годзе. Кінапраект вельмі спадабаўся гледачам і стаў пачаткам удалага рамана Джолі і Піта. У сусветным пракаце «Містэр і місіс Сміт» зарабіў $500 млн.
Прэм'ер-міністр Джозэф Мускат паведаміў, што будзе рады зноў бачыць зорную пару на Мальце. Джолі і Піт ўжо праводзілі здымкі на Мальце ў 2011 годзе падчас працы над фільмам «Сусветная вайна Z».





