Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў сустрэчу з нанова прызначанымі членамі Нацсавета па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання і даручыў ім заняць жорсткую пазіцыю ў вобласці інфармацыйнай бяспекі краіны.

«Мы ўсе разумеем, што сёння ідзе вайна за нашу незалежнасць», — заявіў Парашэнка. Паводле яго слоў, папярэдні склад Нацсавета быў сімвалам карупцыі, цэнзуры, ціску на сродкі масавай інфармацыі.

Перад новым Нацсаветам стаяць надзвычай складаныя задачы, адзначыў Парашэнка, і, калі ва ўмовах міру галоўнае — забеспячэнне прынцыпаў дэмакратыі, свабоды слова, замацаванне еўрапейскіх каштоўнасцяў у тэлерадыёпрасторы, то сёння на першы план выйшлі пытанні інфармацыйнай бяспекі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Нацсавет павінен заняць жорсткую пазіцыю ў галіне інфармацыйнай бяспекі, бо Украіне супрацьстаіць «вельмі добра распрацаваная прапагандысцкая машына».

«Насельніцтва Данбаса патрабуе праўдзівай інфармацыі пра Украіну», — сказаў ён.

У сувязі з гэтым Парашэнка адзначыў важнасць распрацоўкі праграмы спецыяльнага інфармацыйнага вяшчання для Данбаса. Паводле яго слоў, нельга дапусціць скажэння фактаў у інфармаванні аб ходзе падзей у Луганскай і Данецкай абласцях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру