Служба бяспекі Украіны атрымала чарговыя доказы датычнасці прадстаўнікоў спецслужбаў Расійскай Федэрацыі да арганізацыі тэрарыстычнай дзейнасці ва Украіне.
Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.
У паведамленні адзначаецца, што 4 ліпеня контрвыведкай СБУ на тэрыторыі Харкаўшчыны затрыманыя двое грамадзян Украіны.
«Яны ў складзе разведвальна-дыверсійнай групы ГРУ Генштаба ВС РФ пад кіраўніцтвам Ігара Безлера па мянушцы «Бес», захоплівалі адмінбудынкі органаў дзяржаўнай улады і праваахоўных органаў Украіны, бралі закладнікаў і вялі баявыя дзеянні супраць украінскіх вайскоўцаў», - сказана ў паведамленні.
Па сведчаннях баевікоў, іх група была сфарміраваная прадстаўнікамі ГРУ ГШ ВС РФ і прайшла спецыяльную баявую падрыхтоўку ў лагеры расійскай спецслужбы на тэрыторыі АР Крым.
Асноўная ўвага пры падрыхтоўцы надавалася авалоданню навыкамі прымянення стралковай зброі і здзяйснення дыверсій на розных аб'ектах інфраструктуры і жыццядзейнасці.
У далейшым, група была нелегальна перапраўленая расійскай ваеннай выведкай на тэрыторыю Украіны праз Растоўскую вобласць РФ каналам, які кантраляваўся памежнікамі ФСБ Расіі.





