Легендарны футбаліст Альфрэда дзі Стэфана памёр сёння ў адной з клінік Мадрыда, паведамляюць сусветныя СМІ.

AP

AP

Дзі Стэфана 4 ліпеня споўнілася 88 гадоў, на наступны дзень ён перанёс сардэчны прыступ і быў уведзены ў штучную кому.

Альфрэда Дзі Стэфана нарадзіўся ў Аргенціне ў 1926 г., ён адзін з самых вядомых гульцоў у свеце. З 1956 па 1960 у складзе мадрыдскага «Рэала» выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. З каралеўскім клубам таксама выйграў восем чэмпіянатаў Іспаніі. У 282 матчах чэмпіянату забіў 216 галоў.

У 1957 і 1959 гг. ён атрымліваў «Залаты мяч» часопіса «Франс футбол» — узнагароду найлепшаму гульцу Еўропы.

Яго бацькі былі італьянцы. Кар'ера футбаліста пачалася ў «Рывер Плэйце» ў Буэнас-Айрэсе. Падчас 22-гадовай кар'еры ён гуляў у зборных Аргенціны, Калумбіі і Іспаніі, але ніколі не ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету. Ён скончыў сваю кар'еру ў 1967 годзе ва ўзросце 40 гадоў. Быў ганаровым прэзідэнтам «Рэала», яго імем названы прыз найлепшаму гульцу чэмпіянату Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0