Арганізацыі па абароне правоў спажыўцоў дамагліся ад нямецкіх півавараў згоды пазначаць рэальны градус алкаголю ў безалкагольным піве, нават калі яго ўтрыманне не перавышае 0,5%, паведаміла ў нядзелю нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA.

Па выніках пагаднення, дасягнутага паміж галіновым аб'яднаннем півавараў Deutscher Brauer-Bund і Федэральным аб'яднаннем цэнтраў абароны правоў спажыўцоў, з 2015 года на этыкетках безалкагольных гатункаў піва з'явіцца інфармацыя пра рэальны змест алкаголю.

Згодна з заканадаўствам у Германіі безалкагольныя гатункі піва могуць утрымліваць да 0,5 градуса алкаголю. Пры гэтым большасць спажыўцоў лічыць, што ў падобных напоях алкаголь адсутнічае цалкам, калі адваротнае не пазначана на этыкетцы. Такім чынам, півавары ўводзяць аматараў піва ў зман.

У ходзе перамоваў спажывецкія арганізацыі настойвалі, што безалкагольным можа лічыцца толькі піва, у якім ўзровень алкаголю сапраўды адпавядае 0,00%. Нават аб самым мінімальным змесце спажыўцы павінны быць папярэджаныя з дапамогай пазнакі на этыкетцы «Alk. <0,5% vol.»

За апошні год продажы безалкагольных гатункаў піва ў Германіі рэзка ўзраслі да 4,8 млн гекталітраў у год, што на 12% больш, чым у 2012 годзе, паведамляе Федэрацыя півавараў Германіі. У агульным аб'ёме продаж безалкагольнага піва складае каля 5% усёй піваварнай прамысловасці Германіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру