Браты і сёстры, па выніках 7 ліпеня.

З дрэннага:

1. Сёння блізу Новабахмутаўкі падарваны чыгуначны мост, які праходзіць над трасай Славянск-Данецк-Марыупаль.

Падарваны ў момант, калі па ім праходзіў грузавы цягнік.

Да гэтага варта дадаць і тое, што, па дадзеных РНБА, ваенныя сапёры толькі за апошнія суткі ў Славянску абясшкодзілі 700 мін.

Уцякаючы, пацукі пакідаюць на памяць кучы свайго гною. Гадзіць не перастаюць, нават прадуўшы ўшчэнт свае «крэпасці» тыпу Славянска. Дык ці шкадаваць нам купкі гарэлага мяса, якія засталіся ад іх ўздоўж дарогі са Славянска на Данецк, куды яны драпалі пад ударамі сіл АТА? Пытанне рытарычнае.

2. Баевікі ў раёне Луганска актыўна выкарыстоўваюць бронетэхніку, вывесіўшы над ёй ўкраінскія сцягі. Абстрэл вядуць па хатах мірных жыхароў.

Навошта гэта робіцца — зразумела. Тут звышважным з'яўляецца тлумачальная праца з мясцовым насельніцтвам.

Праца з прыцэлам на будучыню. Бітва за розумы і сэрцы жыхароў усходу Украіны яшчэ толькі пачынаецца.

Так, сёння Пуцін паказаў жыхарам Данбаса твар свайго «рускага свету» у выглядзе гвалту і забойстваў рукамі наймітаў Крамля. Але нават вызваліўшы Данбас ад гэтай мярзоты, мы ўсё ж не выйграем вайну. Поўная перамога будзе тады, калі апошні дзядзька Вася-сантэхнік у якой-небудзь Макееўцы зразумее: лепш будаваць сваімі рукамі свабодную краіну, чым зайздросціць тоўстаму кавалку ў місцы халопаў чужога дыктатара.

3. Тая частка Еўропы, якая працягвае мітусіцца пад Пуціным, не перастае здзіўляць.

Сёння кіраўнік МЗС Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер настойліва «параіў» кантактнай групе Украіны, Расіі і АБСЕ пачаць перамовы з сепаратыстамі. Маўляў, ваеннымі метадамі нічога не вырашыць.

Я не ведаю, з якой мэтай спадар Штайнмаер спажывае гэтак неразумную колькасць таннага шнапса. Толькі сляпы не ўбачыў, што перамовы з тэрарыстамі на Данбасе сэнсу не маюць — горкі вопыт гэтага ёсць. І бачым, што як раз ваеннымі метадамі праблема паспяхова вырашаецца.

Дык не, знаходзіцца чарговы еўрапейскі чынуша, які пачынае старую песьню пад дудку Крамля. Калі шчыра — надакучыла.

З добрага:

1. У вызваленых населеных пунктах насельніцтва сустракае сілы АТА з непадробнай радасцю.

Гэта зразумела: поўная анархія забойцаў і гвалтаўнікоў, якія гучна называюць сябе «апалчэнцамі» усякіх «ДНР» і «ЛНР», усіх дастала.

Але сілавікі нясуць не толькі вызваленне ад крывавага пуцінскага рэжыму. Прыярытэтная задача — аднаўленне мірнага жыцця. Гуманітарная дапамога — тое, што прадастаўляецца ў першую чаргу.

Мне спадабаўся выпадак у Славянску, калі парачка тэрарыстаў пад выглядам мясцовых жыхароў прыстроілася да чаргі за гуманітаркай ў надзеі атрымаць порцыю сасісак. Іх здалі мясцовыя жыхары.

Я так разумею, акрамя дапамогі мясцовых, ў пайманні баевічкоў, якія хаваюцца, ёсць яшчэ адзін важны фактар. Апошнія, пажыраючы раздадзеныя ўкраінскімі салдатамі прадукты, не перастаюць мармытаць «незабудемнепростим». На чым і паляцца.

2. У СБУ больш няма прэтэнзій да расійскіх банкаў ва Украіне.

Як паведаміў кіраўнік СБУ В. Налівайчанка, па патрабаванні службы банкі адразу закрываюць рахункі, праз якія праходзілі грошы для тэрарыстаў.

Гэта проста выдатна. Цяпер СБУ засталося адказаць на некалькі дробных пытанняў адносна іншых аспектаў АТА. Напрыклад, з-за чаго адразу пасля таго, як аперацыю дэ-факта ўзначалілі ваенныя, а прадстаўнікі СБУ адышлі ад яе кіраўніцтва, рэзка паменшыўся «зліў» інфармацыі з штаба АТА тэрарыстам. А паспяховасць аперацыі рэзка ўзрасла.

Праўда, «стратэг» ад СБУ ў штабе АТА, які застаўся не пры справе, не ўтаймуецца. Па нашых дадзеных, ён працягвае актыўна кіраваць «кадравай палітыкай» у аперацыі. Рассылае лісты іншым ведамствам, з указаннямі, каму і каго трэба адкамандзіраваць ў штаб АТА. Дзіўна ўсё гэта.

Будзем спадзявацца, сп. Налівайчанка разбярэцца з гэтымі дзівацтвамі гэтак жа эфектыўна, як разабраўся з расійскімі банкамі.

3. Знакаміты амерыканскі баксёр Майк Тайсан выказаў падтрымку Украіне.

У Нью-Ёрку падчас прэзентацыі фільма пра самога Тайсана, ідучы па чырвонай дарожцы, Майк гучна сказаў расійскім рэпарцёрам: «Прэч з Украіны!».

Майк, мы даруем табе не толькі вуха Холіфілда, але і ўсе іншыя грахі за гэтую падтрымку. Сустракаюцца ўсё ж прыемныя людзі на чырвоных дарожках у Нью-Ёрку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?