Пра гэта ўкраінскі алігарх сказаў у інтэрв'ю журналістцы яго тэлеканала СКМ.

«Данецк бамбіць нельга, — сказаў Ахметаў. — Данбас бамбіць нельга, нельга разбураць гарады, нельга разбураць пасёлкі, нельга разбураць інфраструктуру. А самае галоўнае, нельга дапусціць таго, каб гінулі і цярпелі людзі…».

Ахметаў мяркуе, што ўсё скончыцца перамовамі. «Перамовы, перамовы, перамовы. Усё скончыцца перамовамі і мірам».

«Я перакананы, што мір будзе», — сказаў ён, але падкрэсліў, што «шчаслівы Данбас — гэта калі нас паважаюць, калі паважаюць наша права гаварыць па-руску, паважаюць нашы святы, паважаюць нашы традыцыі, і нашы амбіцыі. Але я бачу шчаслівы Данбас у адзінай Украіне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру