Заведзена крымінальная справа на хлопца, 1991 года нараджэння. З заявамі ў міліцыю звярнуліся дзве жыхаркі Гродна, 1940 і 1960 гадоў нараджэння.

«Познім вечарам у раёне дачнага масіву на ўскрайку горада на іх напаў незнаёмы хлопец, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Адну з іх ён спрабаваў згвалціць, але па незалежных ад яго абставінах не давёў свой намер да канца. Праз паўгадзіны ён зноў здзейсніў напад на другую жанчыну і згвалціў яе»,

— паведамілі ў Следчым камітэце.

Асобу нападніка высветлілі па генатыпаскапічнай экспертызе. Хлопец аказаўся раней судзімым. Знаходзіцца пад вартай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру