Агульны доўг Украіны за імпартаваны з Расіі газ вырас да 5,3 мільярда даляраў па стане на 16 чэрвеня.

Аб гэтым сказаў кіраўнік расійскага «Газпрома» Аляксей Мілер, словы якога прыведзены ў паведамленні канцэрна, піша Reuters.com.

«Тэрмін аплаты за чэрвень учора прайшоў, грошай ад «Нафтагаза Украіны» мы зноў не атрымалі. У выніку запазычанасць Украіны за пастаўкі «Газпрома» з 1 па 16 чэрвеня ў аб'ёме 1,7 мільярда кубаметраў газу складае 838 млн даляраў. Агульны доўг дасягнуў велізарнай сумы — 5,296 мільярда даляраў. Усяго неаплачанымі застаюцца 11,535 млрд кубаметраў расейскага газу», — сказаў Мілер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?