Адзін з патэнцыйных хэдлайнераў сёлетняга «Басовішча», гурт Neuro Dubel не здолее выступіць на фестывалі, хоць і быў заяўлены арганізатарамі.

«Наш гітарыст Віталь Абрамовіч паралельна грае ў Gods Tower, — тлумачыць сітуацыю лідар калектыву Аляксандр Кулінковіч. — І акурат 18-га — у адзіны дзень, калі мы можам выступіць на «Басовішчы», ён грае недзе ў Расіі. А Уладзімір Сахончык (другі гітарыст — заўв. Еўрарадыё) у гэты час з'язджае. Атрымліваецца, у нас няма двух гітарыстаў. Усе гэтыя акалічнасці высветліліся ў апошні момант. А я ж не рабаўладальнік — я ж не магу яму загадаць адмяніць адпачынак!»

Магчымасць замяніць гітарыстаў сесійнымі музыкамі Кулінковіч адпрэчвае, маўляў, за два тыдні немагчыма падняць паўтарагадзінную праграму. І запрашае прыхільнікаў на канцэрт Neuro Dubel у Дудутках 19 ліпеня, калі Віталь Абрамовіч ужо вернецца з гастроляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?