Аляксандр Лукашэнка вырашыў асабіста ацаніць якасць салдацкай ежы падчас наведвання 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

Агледзеўшы салдацкую сталовую і заслухаўшы даклад, як арганізавана харчовае забеспячэнне Узброеных Сіл і сіл спецыяльных аперацый, Аляксандр Лукашэнка папрасіў міністра абароны даць яму на спробу некалькі сухіх пайкоў і кансервы. Як было паведамлена кіраўніку дзяржавы, сёлета былі змененыя нормы харчовых пайкоў вайскоўцаў, якія ўлічваюць іх энергазатраты.

Аляксандр Лукашэнка пабываў таксама ў навучальным корпусе, азнаёміўшыся з абсталяваннем навучальных класаў, узбраеннем і экіпіроўкай вайскоўцаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Кіраўнік дзяржавы наведаў шматмэтавы комплекс, які ўяўляе сабой гарадок тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі і паветрана-дэсантны комплекс. Ён паглядзеў, як вядзецца падрыхтоўка байцоў, і застаўся задаволены ўбачаным. Па словах камандзіра 103-й асобнай мабільнай брыгады, база дазваляе ажыццяўляць падрыхтоўку вайскоўцаў на належным узроўні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
21.07.2009 / 01:24
рэдакцыя, фоткі давай!
0
Каментатар / Адказаць
01.09.2000 / 05:33
Разваліў краіну. Усё прадаў. Раскраў.Цяпер толькі паваяваць засталося. Ідыёт самы настаяшчы!
0
Каментатар / Адказаць
12.11.2004 / 22:27
На пачатку маей службы ў войску,да нас прыязджаў Лукашэнка ўручаць брыгадзе новы баявы сьцяг,то нам у сталоўцы катлеты далі(дзембелям шанцавала,яны нават па 2-3 зьелі))),а так усю службу мы акрамя тушонкі і бігуса нічога ня бачылі амаль.Вось і зараз такая ж паказуха ў 103-й ВДВ
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру