Індывідуальны прадпрымальнік з Пінска абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, паведаміў начальнік Пінскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў КДК Брэсцкай вобласці падпалкоўнік фінансавай міліцыі Валерый Велясніцкі.

Правапарушэнне было выяўлена ў ходзе сумесных з інспекцыяй МПЗ па горадзе Пінску аператыўна-вышуковых і праверачных мерапрыемстваў. Праверкай устаноўлена, што 55-гадовы жыхар Пінска, ажыццяўляючы дзейнасць па аптовай рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі ў рэгіёны Расіі, не адлюстроўваў у поўнай меры па бухгалтарскім уліку сваю выручку. Так, за перыяд з 1 студзеня 2009 года па 31 сакавіка 2014 года прадпрымальнік не ўказаў даход ад продажу гародніны ў агульнай колькасці на суму больш за Br132 млрд. Гэта дазволіла пінчуку зэканоміць на падатках Br27,577 млрд.

У дачыненні да прадпрымальніка Пінскі МА УДФР КДК Брэсцкай вобласці ўзбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт.243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў). Санкцыя артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі праводзяць неадкладныя следчыя дзеянні па замацаванні доказаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраванага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?