Дубай заявіў пра пабудову першага на планеце футурыстычнага горада з клімат-кантролем Mall of The World.

Амбіцыйны праект, як чакаецца, будзе ўключаць найбуйнейшы гандлёвы цэнтр і самы вялікі крыты сямейны тэматычны парк у свеце. Паводле інфармацыі забудоўшчыка Dubai Holding, сямікіламетровыя абшары крытых дарожак дазволяць цэлы тыдзень знаходзіцца ўсярэдзіне без неабходнасці выкарыстання аўтамабіляў ці ўплыву дубайскага жорсткага клімату пустыні.

У Mall of The World будуць размяшчацца 280 тысяч квадратных метраў санаторна-курортнага раёна і тэатраў, па ўзоры вядомых культурных помнікаў, як у Вэст-Эндзе і на Брадвеі. Там будзе 100 гатэляў, а ў цэлым гарадок будзе разлічаны на 180 мільёнаў наведвальнікаў штогод.

«Мэта — стварыць інтэграваны горад з мноствам лепшых у сваім класе параметраў у прыемным асяроддзі», — сказаў прэм'ер-міністр Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Мухамед Бэн Рашыд Аль Мактум ў заяве.

Ні бюджэт, ні дата завяршэння работ не былі абвешчаныя да гэтага часу. Mall of The World можа падацца незвычайным праектам, але Дубай — эмірат, які ўвесь час дзівіць сваімі будынкамі. І наогул у гэтым горадзе усё мае прыстаўку «самы». Напрыклад, Бурдж-Халіфа — самы высокі будынак у свеце — знаходзіцца менавіта ў Дубаі, самы вялікі феерверк свету адбыўся менавіта тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру