Улады Украіны маюць намер дамагчыся закрыцця паветранай прасторы большасці краін свету для расійскіх авіякампаній. Для гэтага яны плануюць выключыць Расію з ліку ўдзельнікаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), паведамляе агенцтва «РБК-Украіна».

«Будуць расійскія кампаніі лётаць па тэрыторыі Расіі — з Масквы ў Магадан», — заявіў сёння на брыфінгу міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка.

Паводле яго слоў, украінскія ўлады фіксуюць парушэнні расійскімі самалётамі паветранай прасторы над Крымам (паўвостраў у Кіеве па-ранейшаму лічаць часткай Украіны) і за кожнае такое парушэнне выстаўляюць штраф. Агульная сума штрафаў ужо перавысіла 200 млн грыўняў (каля $17 млн).

«Мы падалі адпаведную скаргу ў ІКАО. Скарга прадугледжвае, што расійскі бок абавязаны кампенсаваць страты. ІКАО канстатуе факт незаконнасці перасячэння нашай паветранай прасторы і абавяжа Расію кампенсаваць страты. Яны, як я разумею, будуць ўхіляцца ад гэтага абавязацельства, і тады наступным этапам мы пададзім заяву аб выключэнні Расіі з ІКАО», — сказаў Пятрэнка.

Па словах міністра, наступствам выключэння для РФ можа стаць забарона расейскім кампаніям лётаць па тэрыторыі краін-удзельніц ІКАО. У цяперашні час у ІКАО ўваходзіць 191 з 193 існуючых, афіцыйна прызнаных дзяржаў-членаў ААН (за выключэннем Дамінікі і Ліхтэнштэйна).

У адпаведнасці са статутам ІКАО спрэчкі паміж краінамі-ўдзельнікамі могуць быць вырашаныя рашэннем Рады ІКАО (у яе ўваходзяць прадстаўнікі 36 дзяржаў) і абскарджаныя ў Пастаяннай палаце міжнароднага правасуддзя (ППМП) або ў спецыяльна створаным трацейскім судзе. Рашэнні ППМП і трацейскага суда з'яўляюцца канчатковымі і абавязковымі да выканання.

У адпаведнасці з арт. 87 статута кожная дзяржава-удзельнік ІКАО абавязваецца «не дазваляць дзейнасць авіяпрадпрыемства якой-небудзь дагаворнай дзяржавы ў паветранай прасторы над сваёй тэрыторыяй», калі гэтая кампанія не выконвае канчатковага рашэння, вынесенага ў рамках ўрэгулявання спрэчкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру