Ракета-носьбіт «Саюз 2.1б» з гідраметэаралагічным спадарожнікам «Метэор-М» №2 і кластарам з шасці апаратаў навуковага прызначэння стартавала з «Байканура», паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўніка Раскосмаса.

Запуск «Саюза» адбыўся ў 19.58 па маскоўскім часе.

У прыватнасці, расійскі метэаспадарожнік «Метэор-М» №2 прызначаны для аператыўнага атрымання глабальнай гідраметэаралагічнай інфармацыі. Гэтыя звесткі плануецца выкарыстоўваць пры складанні прагнозу надвор'я, для кантролю азонавага пласта і радыяцыйнай абстаноўкі ў калязямной касмічнай прасторы, а таксама для маніторынгу марской паверхні, уключаючы лядовую абстаноўку з мэтай забеспячэння суднаходства ў палярных раёнах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру