Анастасія Касянкова запаліла на юбілейным канцэрце гурту «Топлес». Свой першы выхад на сцэну пасля 7-гадовага перапынку ў адным са сталічных клубаў экс-жонка Аляксандра Глеба аздобіла кароткай, але яркай прамовай, якая, па сутнасці, стала тэстам на пачуцце гумару прыхільнікаў папулярнай жаночай групы. Заразлівы смех Вадзіма Галыгіна, мужа яе партнёркі, паставіў Насці «пяцёрку», а аўтар гэтых радкоў да гэтага часу усміхаецца, успамінаючы здзіўленыя твары прысутных свецкіх ільвіц: «Яна што, тыпу смяецца з нас?»

— Насця, дапамажы растлумачыць паходжанне пачуцця гумару ў прыгожай жанчыны. Нам хапае таго, што вы смеяцеся з нашых жартаў, але вастрыць самой — гэта ўжо занадта…

— На жаль, менавіта так. Прыгожая жанчына, якой, дарэчы, я сябе не лічу, наогул мала здольная на самаадданыя ўчынкі — чытаць шмат мастацкай і пазнавальнай літаратуры, актыўна ўдзельнічаць у дыскусіях і семінарах або самааддана адстойваць грамадзянскую пазіцыю.

У яе ёсць галоўнае. Ну а прыгажосці пакланяюцца практычна ўсе мужчыны — нават самыя адухоўленыя і разумныя, спадзяюся, з гэтым ты не станеш спрачацца?

— Вядома, не.

— Тады нашто ўпірацца? Перажыванняў вартыя толькі любоўныя праблемы — галоўным чынам, свае і трохі — сяброўчыныя. Ну і клопат пра ўласнае цела — як зрабіць яго лепшым з дапамогай пластычных аперацый, каб яно магло праслужыць гаспадыні як мага больш.

— Ты крытычная.

— Зусім не, у гэтым плане я такая ж, як і ўсе. Ну, можа быць, займаюся спортам крыху больш, чым іншыя, у гэтым плане я фанат, і мне ўжо не раз казалі, што з маёй ментальнасцю трэба было станавіцца прафесійнай спартсменкай.

— А што яшчэ любяць казаць мужчыны? Упэўнены, што з тваім новым разведзеным статусам прапановы аб супрацоўніцтве сталі паступаць валам.

— Мужчын і раней не спыняла наяўнасць пярсцёнка на безыменным пальцы. Чамусьці яны былі ўпэўненыя ў слушнасці прыказкі «Муж — не сценка, можна і пасунуць». Ляціш у самалёце, табе дасылае візітоўку які-небудзь вядомы персанаж, там камплімент тыпу — «вы выдатна выглядаеце» і яго кантактныя тэлефоны. Па сцэнары, напэўна, я, як прыстойная жанчына, прыцягнутая магіяй вядомага імені, павінна яму набраць праз два-тры дні.

— Які лёс чакаў візітоўку?

— Пакідала ў самалёце, хай камусьці яшчэ пашанцуе. Ды ў мяне і месца ў візітоўніцы ўжо не было.

— З гонарам сказала.

— Зусім не, проста канстатавала факт. У адной маёй сяброўкі пастаянна разрываецца тэлефон — тэлефануюць людзі, па якіх можна гісторыю сусветнага спорту і шоўбізу вывучаць, на яе западаюць, па-мойму, усе: і халастыя, і жанатыя, і маладыя, і сталыя.

— Выснова?

— Прыгожая жанчына мае любога мужчыну. Прычым гэта нават не будзе залежаць ад яе разумовых здольнасцяў. На першым этапе мужчыну-паляўнічаму проста трэба яе дамагчыся і дзеля гэтага ён можа пайсці на ўсё, што захоча жанчына.

— Ну не ведаю… Хоць ты шмат у чым маеш рацыю. Проста мне слова «мае» не падабаецца. Шматзначна гучыць.

— Так у гэтым і фішка — як казалі колісь нашы маскоўскія сябры. А ўжо яны, павер, вялікія арыгіналы па частцы усялякіх там выч… вынаходніцтваў — давай гэтае слова абярэм, каб нікога асабліва не шакаваць, у нас ўсё ж такі беларускі часопіс. Обліка марале.

— Ок, вернемся да вытокаў. Дарэчы, ты неяк непрыкметна развялася з Сашам.

— Як выйшла замуж, так і развялася — інкогніта. Зараз нават таемных сведак не спатрэбілася. Зрабілі гэта самі.

— Пракаментуеш прычыны?

— Не, вядома. Скажу толькі, што хачу пажадаць Сашу ўсяго найлепшага. Ён добры чалавек і вельмі таленавіты спартсмен, мы правялі разам 7 выдатных гадоў.

— Сцісла.

— Я разумею, што падклала свінню жоўтай прэсе, і чытачы свецкай хронікі не ўбачаць гіганцкіх загалоўкаў тыпу «Аголеная праўда Настассі» або «Горкі адказ Аляксандра». Не думаю, што камусьці цікавае наша асабістае жыццё. Мне, напрыклад, зусім абыякавыя падрабязнасці разводу Андрэя Аршавіна і яго жонкі Юліі. Гэта іх жыццё, і хто мы такія, каб быць суддзямі?

— Але ж чытачы маюць права ведаць…

— Ды дурное, фраза вамі ж, журналістамі, і прыдуманая. Кожны чалавек больш за ўсё цікавіцца сваім уласным жыццём. І тым большае глупства выстаўляць сваё жыццё напаказ, пры гэтым цешыць сябе думкай пра тое, што гэта кагосьці хвалюе.

Чалавек слабы, жанчыну можна развесці на эмоцыі, і яна лёгка нагаворыць кучу лішняга. А навошта? Пакажыце мне таго, хто калі-небудзь пашкадаваў бы пра тое, што ў падобнай сітуацыі прамаўчаў.

— А яшчэ ж і каментары на форумах бываюць…

— Ну так, тыпу пра «трусы спяваюць». Хоць не, самы круты — «А хто гэта?». Лічыцца, што аўтар гэтай рэпрызы пускае пад адхон адразу ўсіх герояў, і яны няўцешна плачуць, што не змаглі заваяваць давер невядомага форумца з нікам Лось. Ён чухае пуза, задаволена ўсміхаецца і самасцвярджаецца далей — балазе заняцца яму больш асабліва няма чым.

Я па маладосці раней крыўдзілася на такіх, але потым мне патлумачылі, што сапраўды разумныя людзі не марнуюць час на падобную лухту. У іх наогул вельмі мала вольнага часу, і калі ён з'яўляецца, то яго расходуюць на нейкія больш асэнсаваныя рэчы.

На самай справе, смешна чытаць каментары пра Сашаў футбольны дар ад дылетантаў. Сапраўдны заўзятар разумее, што Саша Глеб — гэта талент, адзін з найлепшых гульцоў не толькі Беларусі, але і наогул Усходняй Еўропы. Іншае пытанне, што ён бы мог раскрыцца яшчэ ярчэй, але спадзяюся, ты не будзеш разглядаць мяне ў якасці футбольнага эксперта?

— Не. Аднак неяк ты ўзяла на сябе смеласць назваць футбалістаў не самымі інтэлектуальна развітымі людзьмі…

— Сустрэчнае пытанне. Ты сябе лічыш інтэлектуалам?

— Мабыць, не.

— Ну і я сябе таксама, як і даволі значная колькасць маіх сяброў і прыяцеляў, многія з якіх маюць не адну вышэйшую адукацыю. Інтэлектуал — гэта вельмі высокае званне, чалавек фундаментальных ведаў у розных галінах навукі, культуры, гісторыі, палітыкі і г.д.

Даруй, але я такіх вундэркіндаў сярод футбалістаў не сустракала — ні ў «Арсенале», ні ў «Барселоне». Так, яны выдатныя і мілыя хлопцы, але ўсё жыццё займаюцца спортам і ў іх проста бракуе сіл на іншыя рэчы.

Буду адвакатам спартсменаў. А што, акцёры, мастакі і пісьменнікі — гэта такія адухоўленыя персанажы, разбіраюцца ва ўсім на ўзроўні знаўцаў? Зусім не, паглядзіш інтэрв'ю якога-небудзь вядомага акцёра і падумаеш — бедная яго жонка. Чалавек з разумным выглядам пераказвае лухту, пачутую па скрыні і цалкам задаволены сабой — патрапіў у трэнд. А дзе ён сам, яго думкі і меркаванні, асоба яго дзе?

Мне, напрыклад, Саша Шаўкоўскі спадабаўся з кіеўскага «Дынама» — з задавальненнем чытала яго інтэрв'ю з нагоды падзеяў ва Украіне. Можна згаджацца з ім ці не, але асоба заўважная няўзброеным вокам.

— Дапусцім, прыгожая жанчына перадусім глядзіць на наяўнасць… Ці я не маю рацыі?

— Маеш. Гэта адна з умоваў кантракта — прыгожая жанчына заўсёды аддае перавагу мужчыну, які чагосьці дасягнуў у жыцці. У нас ёсць выбар, і ён рэзонны. Так як і паспяховы мужчына хоча за жонку прыгажуню, прычым пры кожнай нагодзе сцвярджае, што для яго галоўнае — душа. Ці я не маю рацыі?

— Маеш. Крыўдаваць можна толькі на сябе — або за тое, што ты не стаў суперстар, або за тое, што табе падабаюцца прыгожыя жанчыны.

— Адныя хочуць стаць кімсьці і дасягаюць сваёй мэты. Вось ім прыгожая жанчына і дастаецца як бонус. А іншыя толькі і жаляцца на тое, што ўсе бабы — прадажныя, і нічога не робяць для таго, каб адчуць сябе свабоднымі. Вядома, грошы не галоўнае ў жыцці, але яны гэтую свабоду даюць.

— Але жыццё ў залатой клетцы хутка надакучвае.

— Таму прыгожыя жанчыны знаходзяць сабе каханкаў. Яны ж па-ранейшаму карыстаюцца папулярнасцю ў мужчын.

— Як кажуць, выйсці замуж можна і выпадкова, а ў каханкі трэба абіраць чалавека надзейнага.

— Можа быць, але ў такой жа ступені гэтая мудрасць датычыцца і мужчын. Прагожая дурніца падабаееца не ўсім, хочацца завесці сабе сяброўку, якая можа даць табе карысную параду. Вось чаму не ўсе палюбоўніцы прыгажэйшыя за жонак.

— Але прынята лічыць, што жонкі спартсменаў круцяць імі як хочуць.

— Спартсмены жэняцца, як правіла, у раннім узросце — са сваімі аднагодкамі. А жанчыны ў сваім развіцці — як фізіялагічным, так і сацыяльным, фарміруюцца хутчэй. І таму няма нічога дзіўнага ў тым, каб умовы будучага кантракта спартсмен у першыю чаргу абмяркоўвае са сваёй будучай жонкай. Як ён вырашыць, так і будзе — думаю, у 90% выпадкаў гэтае правіла працуе.

— У вашым таксама працавала? Саша прызнаваў, што абмыліўся, калі перайшоў з «Арсенала» ў «Барселону».

— Я была супраць, але не хацела ўплываць на яго выбар. Мужу выпаў шанец паспрабаваць сябе ў найлепшай камандзе свету. Наколькі добра ён быў выкарыстаны — гэта ўжо іншае пытанне, але Саша цяпер ніколі не зможа сказаць: «Ах, калі б я не застаўся ў Лондане, а перайшоў у «Барселону», то хто ведае, як склалася б мая кар'ера надалей».

Ён зрабіў тое, што хацеў, а гэта галоўнае. Нельга пакідаць сабе шанцы на тое, каб на пенсіі шкадаваць пра нешта няздзейсненае. Лепей зрабіць і пашкадаваць, чым наадварот.

— Табе даводзілася камунікаваць з гульцамі сусветнага топ-узроўню, чым яны адрозніваюцца ад нашых майстроў?

— На першы погляд нічым — у маладых хлапцоў такая ж бесклапотнасць і лёгкасць у зносінах.

Што тычыцца адносінаў да футбола, то ў заходніх гульцоў яны прафесійнейшыя. Магчыма, там большы ціск, верагодна, пытанне ментальнасці таксама варта ўлічваць. Але я не ўяўляю, каб хто-небудзь мог ускочыць на стол у начным клубе і пераможна станцаваць на ім палкі танец у гонар чарговай перамогі.

— І што ў гэтым дрэннага?

— Розніца ва ўзроўні матывацыі. Для кагосьці выйгрыш чэмпіянату Беларусі — гэта вяршыня мараў, а камусьці і адной перамогі ў Лізе чэмпіёнаў мала. Сапраўдны прафесіянал зараджаны на большае, ён пераадольвае адну прыступку і тут жа пачынае штурмаваць наступную.

Гутарыш з Цьеры Анры і разумеееш, што пры яго стаўленні да сябе і сваёй спартовай формы ён будзе гуляць у футбол доўга. Пасля спынення кар'еры стане іконай стылю (помнік яму ўжо стаіць) і дакладна будзе прэтэндаваць на нешта большае, чым проста прагляд матчаў таго ж «Арсенала» ў віп-ложы.

Мне падабаецца, што іхняе жыццё пасля сыходу з футбольнага поля не заканчваецца, а робіць паварот менавіта з той бок, у які яны захочуць.

— Можна ў трэнеры падацца.

— Гэта відавочнае рашэнне, якое прымаюць нават тыя, хто ніколі не збіраўся ім стаць. Па аповедах многіх футбалістаў ведаю, як гэта страшна, калі чалавек займаецца не сваёй справай. Бо гулец і трэнер — дзве абсалютна адрозныя прафесіі. 

Я за тое, каб чалавек не баяўся мяняцца. Вось Сяргей Штанюк… Чалавек згуляў за зборную краіны 80 матчаў, капітанам быў, а цяпер зусім не мае ніякага дачынення да футбола, займаецца бізнэсам і робіць гэта з асалодай — дастаткова пагаварыць з ім на гэтую тэму некалькі хвілін.

— Што цябе захапляе, чаму б ты хацела прысвяціць сваё жыццё?

— Мабыць, мне ўсё ж бліжэй сацыяльныя праекты, ідэі прасоўвання нашай краіны на міжнародным узроўні.

— Напрыклад?

— Учора гутарыла з Сэскам Фабрэгасам, атрымала прынцыповую згоду на інвестыцыі ў інфраструктуру Наваградка — горада, дзе я шмат гадоў жыла і які неразрыўна звязаны з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

— Нішто сабе…

— Скажу болей, яго партнёрамі стануць нават хлопцы, з якімі ён гуляў у Англіі і Іспаніі. Цікавасць інвестараў простая: яны ведаюць Беларусь як надзейную і стабільную дзяржаву, куды выгадна ўкладаць грошы з перспектывай.

— Насця, дык, можа, цябе на фоне славутых руінаў Наваградскага замка здымем? Каб у тэму інтэрв'ю патрапіць…

(згодна матляе галавой) Сяргей, ты рэальна павёўся? Ты ж у пачатку інтэрв'ю ў мяне пра пачуцце гумару запытаўся. Я не ведаю, адкуль яно бярэцца, але ведаю, што яно ніколі не павінна цябе пакідаць — нават калі табе зусім дрэнна. Да жыцця ўвогуле нельга ставіцца сур'ёзна толькі таму, што ніколі не ведаеш, што будзе заўтра. Згодны?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?