Учора, 15 ліпеня, на чыгуначным пераездзе «Хараброва», пры ўездзе ў Оршу (Віцебская вобл.), з'явіліся распаўсюднікі сцяжкоў з расійскай сімволікай.

Пра гэта паведаміў сведка падзей, актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Анішчанка, піша мясцовы сайт orshaby.com.

Актывісты выклікалі супрацоўнікаў міліцыі на пераезд «Хараброва». «Трэба аддаць належнае — міліцыя спрацавала аператыўна. Распаўсюднікі сімволікі былі дастаўленыя ў аддзел міліцыі, дзе быў складзены пратакол. Высветлілася, што распаўсюджвалі сцяжкі жыхары Барысава — Ціханаў Максім Андрэевіч, 1989 нараджэння, і Жыльцоў Павел Васільевіч, 1977 года нараджэння, абодва глуханямыя. Ціханаў паведаміў, што сцяжкі ім прывозяць з Расіі і аддаюць на распаўсюд бясплатна, усё што яны зарабляюць, ідзе ім у кішэню», — распавёў Яўген Анішчанка.

Сайт orshaby.com абяцае сачыць за развіццём сітуацыі і паведаміць, якое пакаранне панясуць распаўсюднікі сцяжкоў.

«Калі вы ўбачылі распаўсюднікаў расійскай сімволікі, паведаміце ў РАУС і напішыце заяву аб прыцягненні дадзеных грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за гандаль у неналежным месцы», — заклікае выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?