У Расіі яго хацелі арыштаваць за наркотыкі. А папаўся з гашышам у Беларусі.
Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, на 21-гадовага расіяніна аператыўнікі выйшлі падчас аперацыі па спыненні паставак наркотыкаў з Санкт-Пецярбурга ў Віцебск. Наркотык знайшлі на яго здымнай кватэры. Заведзена крымінальная справа. Расследаванне працягваецца.