Дэпутат Дзярждумы РФ ад ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў падрыхтаваў законапраект, паводле якога афіцыйным сцягам Расіі можа стаць чорна-жоўта-белы штандар.

Пра гэта 16 ліпеня паведамілі «Ізвестія». На думку палітыка, далучэнне Крыма да Расіі, стварэнне Мытнага саюза і рост патрыятызму павінны знаходзіць адлюстраванне ў дзяржаўных сімвалах, нагадваючы «пра славутае мінулае Расійскай імперыі».

Парламентарый адзначае, што пад імперскім сцягам да Расіі былі далучаныя паўвостраў Крым і тэрыторыя Усходняй Прусіі, Аляска, Каўказ, Польшча, Прыбалтыка, Сярэдняя Азія і Фінляндыя.

«Мы гаворым — Расіі 1152, а не 23 года, сімвалы дзяржавы павінны ўвасабляць яе вялікую гісторыю і вялікую будучыню… Мы павінны вярнуць дзяржаўны сцяг, які адпавядае адраджаецца славе дзяржавы», — заявіў Дзегцяроў.

У расійскім грамадстве няма адзінага меркавання адносна дзяржаўнага сцяга. Прыхільнікі бела-сіне-чырвонага падкрэсліваюць, што гэты сцяг стаў афіцыйным сімвалам пасля ўказа Пятра I у канцы XVII стагоддзя.

Чорна-жоўта-белы сцяг меў дэ-факта статус дзяржаўнага сімвала з 1858 па 1896 гг., пасля падпісання ўказа Аляксандра II. Імперскі сцяг у цяперашні час карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод манархістаў. Таксама ён быў заўважаны сярод прыхільнікаў Наваросіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?