У Маскве забіты тэлевядучы Андрэй Рыбакін, паведамляе БелТА са спасылкай на тэлеканал «360° Падмаскоўе».

У паведамленні прэс-службы тэлеканала гаворыцца: «15 ліпеня каля 21:30 стала вядома пра смерць нашага калегі, вядучага праграмы «Відэарэгістратар» Андрэя Рыбакіна.

Рыбакін чатыры дні не выходзіў на сувязь, таму блізкія сталі турбавацца. Сябры выбілі дзверы кватэры, дзе пражываў Рыбакін, і знайшлі яго мёртвым.

Па дадзеных Следчага камітэта, Андрэй быў забіты. Як мяркуецца, тэлевядучага да смерці збіў яго знаёмы, які задумаў скрасці дарагую кампутарную тэхніку ў Рыбакіна.

У прэс-службе ГУ МУС Расеі па Маскве паведамілі, што паліцыя высветліла асобу і затрымала меркаванага вінаватага ў забойстве. Затрымаць яго ўдалося дзякуючы запісам камер відэаназірання, якія зафіксавалі, як падазраваны ў дзень забойства Рыбакіна спачатку заходзіў у пад'езд разам з тэлежурналістам, а затым выходзіў з яго адзін з двума ноўтбукамі.

На «Аўта Шоу Андрэя Рыбакіна» у сацыяльнай сетцы «Укантакце» падпісаныя 72985 чалавек. Андрэй Рыбакін праславіўся пасля размяшчэння скандальных відэаролікаў, у якіх ён усяляк парушае правілы дарожнага руху, каб здымаць гэтыя парушэнні на відэарэгістратар. Відэапрацы збіралі неадназначныя каментары карыстальнікаў, аднак мелі папулярнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0