Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Паводле слоў галоўнага сіноптыка, гэтым летам надвор'е прадказальнае. Як і чакалася, самыя гарачыя дні прыпалі менавіта на другую палову ліпеня — першыя даты жніўня. 

Як паведамлялася, да канца ліпеня ў многіх раёнах Беларусі дзённая тэмпература паветра чакаецца ў межах плюс 30-35 градусаў. Не так горача будзе толькі ноччу.

Так, за гарадской мяжой прагназуецца ад 14 да 16 градусаў цяпла. У вялікіх гарадах паветра будзе астываць да 17-21 градуса са знакам плюс, кажа Людміла Парашчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?