«У бліжэйшыя суткі сінаптычная сітуацыя не зменіцца. І толькі па паўночным захадзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу», — распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. На захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14—20 градусаў, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 30—34 градусаў. Па паўночным захадзе пры наяўнасці аблокаў прагназуецца 26—29 градусаў.

Паводле Людмілы Парашчук, на выходных і на пачатку наступнага тыдня тэрыторыя краіны будзе таксама знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў трапічным гарачым сухім паветры.

Пры невялікай воблачнасці спякота ўзмоцніцца. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 15—20, днём будзе ад 30 да 34, месцамі да 35—36 градусаў.

У сярэдзіне наступнага тыдня надвор'е ў краіне будзе вызначаць цёплая паўднёва-заходняя перыферыя антыцыклону з цэнтрам над паўночным захадам еўрапейскай тэрыторыі Расіі.

Тэмпература паветра чакаецца ноччу ад 14 да 20 градусаў, днём — ад 27 па паўночным усходзе да 33 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. У асобных раёнах пройдуць кароткія навальнічныя дажджы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?