За мінулыя трое сутак назіралася вельмі гарачае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра +21.. + 29°С, што на 3-10°С вышэй за кліматычную норму, паведамляе Белгідрамет.

Максімальная тэмпература ў дзённыя гадзіны ў асноўным была +30.. +35°С.

У самы гарачы дзень 3 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны паветра прагравалася да +35.. + 37°С (+36.5 ў М.Горцы). Мінімальная тэмпература ўначы знаходзілася ў межах ад +12 да + 23°С (ноччу 3 жніўня метэастанцыя Клічаў + 11°С).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0