БелТА

БелТА

Сёння днём максімум тэмператур яшчэ будзе вагацца ад + 27° па паўночным усходзе да + 34° па паўднёвым захадзе. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У сераду, 6 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +14.. +20°, днём +27..+32°.

У наступныя двое сутак, 7-8 жніўня, надвор'е абумовіць поле паніжанага атмасфернага ціску.

У асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы складзе +13.. +20°, днём +24.. +30°, па поўдні і паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +31.. +32°.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?