Сёння, 9 жніўня, ўмовы надвор'я Беларусі вызначае атмасферны фронт і вельмі цёплая няўстойлівая паветраная маса. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. У асобных раёнах град. Тэмпература паветра максімальная днём ад +24°C па паўночным захадзе да +31°C па ўсходзе. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

10—11 жніўня надвор'е абумовяць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +10…+17°C, днём 10 жніўня — +24…30°C, 11 жніўня — +28…34°C.

У сувязі з гарачым надвор'ем у лясах Беларусі захоўваецца высокая пажарная небяспека. Адпраўляючыся ў лес, будзьце асцярожныя з агнём!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?