Удава амерыканскага акцёра Робіна Уільямса паведаміла, што ў яе мужа дыягнаставалі раннюю стадыю хваробы Паркінсана.
Сьюзан Шнайдэр распавяла, што акцёр быў не гатовы публічна казаць пра сваю хваробу.
Яна дадала, што муж таксама пакутаваў ад трывогі і дэпрэсіі.
Робін Уільямс быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў панядзелак. Паводле паліцыі, ён здзейсніў самагубства.