Еўрапейскі міжкультурны фестываль 4—14 верасня праходзіць у Беларусі.

Яго арганізатарамі з'яўляюцца «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Бельгія), асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Беларусь) і міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд «Ідэя» (Беларусь). 

Як паведамляюць арганізатары, у рамках фестывалю адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы пройдуць у Мінску, Магілёве, Гродне і Брэсце. 

У праграме фестывалю: чаяванне з паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі Брусам Бакнелам для жадаючых папрактыкавацца ў англійскай мове, сустрэча з грузінскім пісьменнікам Дато Турашвілі, паказ фільма «Каханне з акцэнтам», лекцыі прафесара ўніверсітэта Гента Гранта Кастаняна аб знешняй палітыцы ЕС у рэгіёне Усходняй Еўропы. Акрамя таго, пройдуць абмеркаванні еўрапейскай адукацыйнай праграмы Erasmus+, лекцыі фінскага вучонага па гендарных даследаваннях Карыты Пелтанен і супрацоўніка цэнтра «Карнегі-Еўропа» Рычарда Янгса. 

У рамках фестывалю арганізаваны конкурсы эсэ, фатаграфій і дзіцячага малюнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?